У Брэсцкай вобласці ўпаў ваенны самалёт
У Брэсцкай вобласці здарылася крушэнне ваеннага самалёта, паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце.
Паводле папярэдняй інфармацыі, разбіўся "МіГ-29".
Следчыя выехалі на месца здарэння. Для каардынацыі працы туды таксама адправіўся першы намеснік старшыні СК Аляксей Волкаў. На месцы працуе камісія Міністэрства абароны.
Згодна з інфармацыяй Мінабароны, аварыя самалёта "МіГ-29" 61-й знішчальнай авіябазы здарылася 11 лістапада прыблізна ў 13.30. Лётчык катапультаваўся. У выніку падзення самалёта
пацярпелых і разбурэнняў няма. Пілот, знойдзены сіламі пошукава-ратавальнай каманды, не пацярпеў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН