У Брэсце збіраюць подпісы за алкашопы з асобным уваходам

Грамадскія актывісты вітаюць абмежаванні на продаж алкаголю падчас выпускных, але лічаць, што глабальна ён не будзе мець плёну.



e3dgt2levbs.jpg

Патрэбныя больш рашучыя крокі з боку ўладаў, мяркуе прадстаўнік кампаніі “Абаронім сям’ю і дзяцей ад алкаголя” Аляксандр Храпко:

— Былі звароты да ўладаў, яны падтрымалі нашу ініцыятыву. Але спаслаліся на тое, што не хапае паўнамоцтваў, каб нешта змяніць. Былі сабраныя подпісы за тое, каб забараніць продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў асобам, маладзей 21 года. Каб па прыкладзе Еўропы былі асобныя алкашопы, там дзе асобны ўваход.

Рэспубліканскія ды мясцовыя ўлады, рэгулярна абмяжоўваюць прожаж алкаголю ў пэўныя дні. Але комплексных крокаў нажаль і дагэтуль не бачна, узровень алкагалізацыі насельніцтва застаецца на высокім узроўні, зазначыў Аляксандр Храпко ў размове з «Радыё Рацыя».