У Брэсце пачаліся “Студзеньскія музычныя вечары”

Адкрыццё фэсту прайшло ў вялікай залі Брэсцейскага акадэмічнага тэатра драмы і сабрала аншлаг.



001206_841524_800x400.jpg

Фота: belarus.by

Пра месца класічнай музыцы ва ўласным жыцці кажуць наведвальнікі фестывалю: экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мілінкевіч і старшыня Берасцейскага Аблвыканкама Анатоль Ліс:

—  Я люблю музыку, што праўда рэдка ёсць нагода яе паслухаць. Вядома, я больш люблю эстрадную музыку, менш даводзіцца слухаць класічную музыку, але рады, што з’явілася нагода паслухаць класіку, — адзначыў Анатоль Ліс.

.

Аляксандр Мілінкевіч сказаў:

— Я рады, што ў Берасці ладзяць такія імпрэзы з добрымі выканаўцамі з Еўропы. Мы ўсе кажам: мы — еўрапейскі горад, мы — еўрапейская краіна. І гэта падкрэслівае, што сапраўды: культурна мы ў Еўропе.

Арганізатарамі «Студзеньскіх музычных вечароў» пад кіраўніцтвам і рэжысурай Ліліі Батыравай выступілі Міністэрства культуры, гарадскі і абласны выканкамы і «Берасцейскае абласное музычнае таварыства».

Цягам чатырох дзён у тэатры драмы выступяць музыкі з краінаў Еўропы і Азіі. Цэны квіткоў вагаюцца ад 350 000 да 600 000 тысячаў рублёў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя.