У Беларусі прапануюць штрафаваць за нелегальныя экскурсіі
Гаворка ідзе пра 100 базавых велічынь.
У Беларусі прапануецца штрафаваць на 100 базавых велічынь за правядзенне нелегальных экскурсій. Размова аб гэтым ішла на круглым стале па турыстычнай тэматыцы ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе belta.by.
У прыватнасці, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі адзначыў: „Прапануем увесці штрафныя санкцыі за правядзенне экскурсій на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі — 100 базавых велічынь, як гэта робіцца ў іншых еўрапейскіх дзяржавах”.