У 2016 годзе Узбекістан пачне пастаўкі аўтамабіляў Ravon у Беларусь
У Маскве, вобласці падчас афіцыйнай прэзентацыі новага брэнда Ravon, які прыйшоў на змену Daewoo, было заяўлена, што ўжо ў 2016 годзе, аўтарынак Беларусі папоўніцца новым аўтамабілем.
Канцэрн General-Motors, уладальнік карэйскага аўтавытворцы пасля яго банкруцтва, заявіў, што адмаўляецца выкарыстоўваць Daewoo, як брэнд.
Варта адзначыць, што на дадзены момант,
аўтамабілі дадзенай маркі збіраюць толькі ва Ўзбэкістане на правах асобага пагаднення.
Характэрна, што Daewoo International 9 гадоў
валодае правамі на брэнд і мае намер выпускаць аўто ў Саудаўскай Аравіі.
Са слоў афіцыйных прадстаўнікоў General-Motors, бессэнсоўна захоўваць стары брэнд.
Мяркуецца, што пад маркай Ravon будуць вырабляць папулярныя мадэлі Chevrolet. Так, мадэль Aveo, будзе называцца Ravon Nexia, Chevrolet Spark - Ravon-R2, а Chevrolet Lacetti - Ravon-R4. У будучыні чакаецца з'яўленне Chevrolet Cobalt — Ravon-R4, а таксама паўнапрываднага красовер. Пра кошт гэтых аўтамабіляў пакуль не паведамляецца, аднак цэны будуць некалькі вышэй, чым на машыны, якія выпускалі раней пад маркай Uz Daewoo.
Аўтамабілі Daewoo, што засталіся на складах, плануецца распрадаваць са зніжкамі.
Паводле autoban.by