У выпадку эскалацыі гвалту, медыцынская супольнасць будзе прымаць адэкватныя меры

Адказ медыцынскай супольнасці на заяву МУС аб прымяненні зброі️. Свой адказ медыкі размясцілі ў тэлеграм-канале незалежнага прафсаюза "Белыя халаты".

118065139_297925064806002_5427855309246190730_n_logo_1.jpg


У сваім адказе МУС медыкі патрабуюць:
Не дапусціць выкарыстання баявой зброі супраць людзей, якія выказваюць свой, гарантаваны канстытуцыяй, грамадзянскі пратэст, і спыніць любое праява фізічнага гвалту над мірнымі грамадзянамі.
Вызваліць палітычных зняволеных, а таксама ўсіх затрыманых за мірную дэманстрацыю пратэсту.
Неадкладна наладзіць дыялог з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Прызнаць вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2020 г. несапраўднымі.
Правесці паўторныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, пры ўмове адстаўкі дзеючых членаў ЦВК.
Правесці расследаванне ўсіх фактаў гвалту, прымянення катаванняў у дачыненні да людзей падчас акцый пратэсту.
У выпадку эскалацыі гвалту і адсутнасці дыялогу паміж народам і ўладай, медыцынскае супольнасць будзе прымаць меры, адэкватныя сітуацыі.