У Віцебску затрыманы актывіст Уладзімір Булаўскі
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Затрыманы віцебскі актывіст, музыка і арганізатар культурніцкіх праектаў Уладзімір Булаўскі.
Ен знаходзіцца ў віцебскім СІЗА.
Іншых падрабязнасцяў затрымання пакуль няма.
У верасні 2020 года Уладзіміра Булаўскага арыштоўвалі на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах.