Салігорскага актывіста Паўла Батуева асудзілі на 15 сутак за супраціў міліцыі
Паўла Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок.
Паўла Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок. У той жа дзень у ягонай кватэры і ў кватэры бацькоў прайшоў ператрус. Казалі, што гэта звязана з крымінальным артыкулам за абразу.
Праз тры дні актывіст не выйшаў на волю. У РАУСе сваякам сказалі, што да заўтра дакладна будзе ў ізалятары. Дома ў Батуева паўторна прайшоў ператрус.
Увечары следчы паведаміў сям’і, што Паўлу далі 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле — нібыта за супраціў міліцыі.
Наколькі вядома, абвінавачанняў па крымінальнай справе Паўлу не прад'яўлялі.
Паводле Nashaniva.com