У Токіа, дзе працягваецца Алімпіяда, зафіксавана рэкордная колькасць выпадкаў COVID-19
У Токіа, дзе праходзяць Алімпійскія гульні, за апошнія суткі зафіксавана рэкордная колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам за ўсю пандэмію.
![_118656487_tv067384551.jpg _118656487_tv067384551.jpg](/img/v1/images/_118656487_tv067384551.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Захварэлі больш за тры тысячы чалавек. Мінулы рэкорд быў зафіксаваны 7 студзеня. Тады захварэлі 2520 чалавек за суткі, адзначае sport-express.ru. За апошнія суткі станоўчы тэст на каронавірус здалі сем чалавек, непасрэдна задзейнічаных у правядзенні Алімпіяды-2020.
Двое з заражаных з'яўляюцца спартсменамі, якія пражываюць на
тэрыторыі Алімпійскай вёскі. Агульная колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам
сярод задзейнічаных у правядзенні Алімпіяды дасягнула адзнакі ў 160.
Алімпіяда ў Токіа, перанесеная на год праз пандэмію,
праходзіць з 23 ліпеня па 8 жніўня.
Паводле pressball.by.