У Расіі хочуць увесці крымінальную адказнасць за «фэйкі пра дзеянні УС РФ»
Расійская Дума плануе 4 сакавіка разгледзець пытанне аб крымінальным пакаранні за «фэйкі аб дзеяннях Узброеных Сіл РФ».
Дэпутат Дзярждумы Сяргей Баярскі распавёў пра гэта ў каментары ТАСС. Ён лічыць, што неабходна "зрабіць крок у бок зачысткі інтэрнэту ад фэйкаў, якія ўсім надакучылі яшчэ да аперацыі".
Дзяржаўная дума збіраецца на пазачарговым пасяджэнні ў пятніцу, 4 сакавіка, разгледзець “пытанне аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за распаўсюд дэзінфармацыі аб дзеяннях Узброеных Сіл РФ у ваенных аперацыях”.
"Цяпер супраць нас вядзецца шырокамаштабная лічбавая дыскрэдытацыйная кампанія. Экстраннае пасяджэнне — скажам так, пазачарговае — Дзяржаўнай думы пройдзе ўжо ў гэтую пятніцу, на якім мы будзем разглядаць пытанне аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці тых, хто распаўсюджвае дэзінфармацыю аб дзеяннях нашых Узброеных Сіл у любых ваенных аперацыях, таму што цяпер <...> гэта вельмі важна", — паведаміў журналістам у аўторак дэпутат Дзярждумы Сяргей Баярскі.