У Мінску затрымалі журналістку БелаПАН Таццяну Бублікаву (відэа)

Таццяну Бублікаву затрымалі сёння ўвечары на вуліцы Балтыйскай, журналістка брала інтэрв'ю ў былой палітзняволенай Марыі Сафонавай, піша «Наша Ніва»

Фота з фэйсбука Таццяны Бублікавай

Фота з фэйсбука Таццяны Бублікавай

Як удакладняе «Белсат», нейкая прыхільніца Лукашэнкі выклікала на Таццяну Бублікаву АМАП.


Палітзняволеная Марыя Сафонава з 24 лютага па 21 красавіка 2021 года адбыла пакаранне — 2 месяцы арышту па арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).
Суд прызнаў вінаватай Марыю Сафонаву ў тым, што яна 7 кастрычніка нанесла фарбай на дзверы тэхнічнага памяшкання па адрасе вул. Балтыйская ў г. МІнску, а таксама на ўрны для смецця ў двары дамоў, на пакрыццё тратуараў і асвятляльныя мачты надпісы «Жыве Беларусь» і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга, што «знізіла эстэтычныя характарыстыкі металічных дзвярэй тэхнічнага памяшкання і выклікала неабходнасць афарбоўкі гэтых элементаў і ўкладкі новага асфальтнага пакрыцця, што пацягнула маёмасную шкоду шэрагу прадпрыемстваў».