У Мінску закрываецца арт-прастора Hide. У лістападзе туды ўварваўся АМАП

Мінская арт-прастора Hide абвясціла аб закрыцці. Адпаведную заяву каманда зрабіла ў сацсетках.

104_509847599.jpg

«Сябры, мы закрываемся. Апошняя паці 07.01. Анонс і лайн-апы пазней. Бясконца любім вас», — гаворыцца ў паведамленні. Прычыну закрыцця ў Hide не патлумачылі, аднак можна меркаваць, што яна «палітычная».

У лістападзе ў Hide наўпрост пасярод вечарыны ўварваліся супрацоўнікі АМАП. Тады некалькі чалавек затрымалі. Былі паведамленні пра гвалт над удзельнікамі мерапрыемства.

Арт-прастора Hide знаходзілася на сталічнай вуліцы Кастрычніцкай. Там праводзіліся забаўляльныя імпрэзы, канцэрты і моладзевыя вечарыны.

Закрыццё Hide з'яўляецца працягам трэнду на прыпыненне дзейнасці разнастайных культурніцкіх і грамадскіх пляцовак, дзе беларусы маглі збірацца ў нефармальнай абстаноўцы і бавіць час.