Усе фігуранты справы «Рабочага Руху» адмовіліся ад паказанняў у судзе
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных.
Праваабаронцы нагадваюць, што па справе «Рабочага Руху» праходзяць Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.
Усіх абвінавачваюць у «здрадзе
дзяржаве», а таксама па шэрагу іншых крымінальных артыкулаў.
Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр
Піскуноў.
Усе дзесяць палітвязняў не прызналі віну ў «здрадзе дзяржаве» і «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання». На
працэсе даследвалі матэрыялы справы, дапыталі «пацярпелых» і сведкаў. Мусіў
адбыцца допыт палітвязняў, але ўсе яны адмовіліся даваць паказанні. На судзе
агучваюцца ранейшыя паказанні, якія палітвязні давалі падчас следства ў КДБ.
Тады допыты фіксавалі на відэа — яны дэманструюцца ў зале суда.
Як вынікае з відэа допыту, следчага цікавіла сувязь з
«куратарам» — актывістам «Рабочага Руху» Сяргеем Вайцюховічам, які з'ехаў у
Польшчу.
— Вас не збянтэжыла, што чалавек, які жыве ў Польшчы,
цікавіцца такімі звесткамі? — спытаў следчы на відэа.
— Не, а што тут такога? Калі ён знаходзіцца за мяжой, з ім нельга мець зносіны? — здзівіўся адзін з палітвязняў.