УВАГА! Патрэбна ваша дапамога! Сабака палітвязня шукае часовага гаспадара
«Сабака палітвязня шукае чалавека на нявызначаны тэрмін. Ён гатовы пераехаць у Еўропу», — напісала ў фэйсбуку фатографка і аператарка Ірына Арахоўская.
«Адзін харошы
чалавек апынуўся за кратамі. У чалавека застаўся пёс — дарослы і вялікі. Гаспадар
разумеў, у якія часы мы жывём, і пакінуў вельмі падрабязную інструкцыю, дзе
апісана, якія звер мае звычкі, як і чым харчуецца, што любіць», — тлумачыць Ірына.
Адзначаецца, што ў сабакі «ёсць перавозчык, гатовы дакументы», а «сябры гаспадара даставяць гадаванца па Беларусі і ў Еўропу завязуць».
«Харошы чалавек, які захоча на некаторы час узяць звера, мусіць мець вопыт узаемадзеяння з вялікім сабакам і магчымасць шмат гуляць. Бо пёс актыўны», — дадае Ірына Арахоўская.
Калі нехта хоча дапамагчы чалавеку і зверу, просьба пісаць Ірыне ў прыват. Фота ў паведамленні ілюстрацыйнае.