У Мінску закрыўся візавы цэнтр Іспаніі
Прычына вельмі дзіўная.
Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску паведаміў аб закрыцці.
Прычына: «абмежаванне доступу ў памяшканні з боку арэндадаўцы».
Будынак закрыты ў тым ліку і для выдачы пашпартоў.
Каб вярнуць дакументы, беларусам прапануюць звяртацца да арэндадаўцы ці ў дзяржорганы.