У Мінску другі раз па «народным артыкуле» асудзілі мужа, жонку і пляменніцу
Праваабаронцам стала вядома, што яшчэ ў жніўні ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд адразу траім жыхарам горада.
![faee945_6.jpg faee945_6.jpg](/img/v1/images/faee945_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сужэнцаў Алу і Васіля Раманенкаў і пляменніцу жанчыны Аляксандру Антаненка прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да «хатняй хіміі»: Алу і Васіля — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, Аляксандру — да двух гадоў аналагічнага пакарання.
Прысуд вынесла
суддзя Юлія Шчоткіна. Васіль Раманенка да суда знаходзіўся пад вартай. Алу
Раманенка выпусцілі на волю пад заклад у памеры 9600 рублёў (3800 долараў).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць заклададавальніку. Аляксандра
Антаненка знаходзілася на волі пад асабістым паручыцельствам. Вядома, што ў
Васіля ёсць дзіця.
Васіль і Ала
Раманенка, Аляксандра Антаненка раней ужо былі асуджаны паводле таго ж
артыкула.
Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачання, яны дзейнічалі наўмысна і «ўзгоднена з групай асоб». Прынялі «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту». У Раманенкаў было два БЧБ-сцягі.