Стаў вядомы прысуд беларускамоўнаму TikTok-блогеру lexmask
Мінчука Аляксея Бондара прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляюць праваабаронцы.
Блогера асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Ён вядомы як TikTok-блогер lexmask, у якога больш за 60 тысяч падпісчыкаў.
Прысуд вынесла Вольга Неборская ў судзе Кастрычніцкага раёна
Мінска — верагодна, 7 верасня.
Хлопец
апублікаваў пост
з McDonald's з подпісам, што яго адпусцілі туды «за добрыя паводзіны». У
зняволенні Аляксей правёў больш за тры месяцы.