У Гродне міліцыя моцна збіла грамадскіх актывістаў

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці на Дне незалежнасці акцыю-перформанс, які нагадвае пра цяжкія сацыяльныя ўмовы ў краіне і парушэнні правоў чалавека. Пра іх акцыю даведаліся праваахоўнікі, і заблакавалі іх раніцай 3-га ліпеня ў кватэры

2_2_1.jpg


— Нас спрабавалі затрымаць (людзі ў штацкім — заўв. рэд.), але мы збеглі і цяпер нас пільнуюць пад іншай кватэрай ужо. Мы хацелі правесці ў Гародні акцыю — адсвяткаваць Дзень незалежнасці. Я б сказаў, што гэта ўвогуле больш сацыяльная акцыя пра ўзровень жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Больш такая максарадная акцыя з намёкамі на «добрае жыццё» ў нашай краіне. Стаяць пад падездам не выпускаюць нікуды. Вы не паверыце, цяпер маскіруемся, — кажа Аляксандр Лаўрэнцьеў hrodna.life.

36541220_697577900594293_6805186650411368448_n.jpg


Актывісты планавалі выйсці на афіцыйнае святкаванне ў турэмным адзенні з плакатам, на якім намаляваны дрот і змешчаны надпіс «Беларусь — краіна для жыцця».



Як стала вядома racyja.com, Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцеў у турэмных робах урэшце выйшлі на вуліцу. На актывістаў тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым кірунку. Журналіста Руслана Кулевіча адзін з нападнікаў ударыў кулаком у твар. Ніхто з нападнікаў, а гэта напэўна былі сілавікі, не прадстаўляўся і не паказваў дакументаў. Пры тым прысутнічала многа міліцыі і ДАІ ў форме – гэтыя супрацоўнікі ораганў стаялі моўчкі і ніяк не раэгавалі. Дзе зараз знаходзяцця Салянік і Лаўрэнцьеў пакуль невядома.
Тым часам гродзенская міліцыя піша, што забяспечвае правапарадак падчас свята.


screenshot_1_1.jpg