Масавыя затрыманні на Дзень Незалежнасці (дапоўнена)

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч затрыманы перад анансаванай ім у Мінску акцыі вызвалення і салідарнасці.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY


Акцыя Мікалая Статкевіа накіравана на падтрымку кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік, якіх абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў.



Трансляцыю затрымання вядзе тэлеканал «Белсат».


Статкевіч прапаноўваў як адсвяткаваць гадавіну вызвалення Мінску ад нямецкіх войскаў савецкімі войскамі ў час Другой Сусветнай вайны (у Беларусі афіцыйна адзначаецца як Дзень Незалежнасці), так і «выказаць салідарнасць з тымі, хто цяпер змагаецца за вызваленне краіны ад улады прыхільніка Гітлера», перадае Радыё Свабода.


Ён і ягоныя паплечнікі згадваюць, што Лукашэнка казаў у 1995 годзе: «Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі, гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта».
Перад акцыяй Статкевіч пісаў, што можа і не дабрацца да яе, бо пад вокнамі ягонага дому дзяжурыць машына з «людзьмі ў цывільным».
Акцыя прызначаная на 13.00. У 12.45 каля станцыі метро "Парк чалюскінцаў" прыйшоў толькі Ілля Дабратвор, піша news.tut.by. Па перыметры бульвара Талбухіна забаронена паркоўка, тут дзяжураць супрацоўнікі ДАІ і работнікі праваахоўных органаў у цывільным.
Ня менш за два дзясяткі людзей, якія маглі ўзяць удзел у акцыі, «людзі ў цывільным» затрымлівалі на падыходзе да бульвару. Толькі некалькі паьпелі разгарнуць плакаты — людзей затрымалі, іхныя рэчы і транспаранты засталіся ляжаць, перадае Радыё Свабода.
У ліку затрыманых Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі, Аляксандар Абрамовіч, Валянцін Троцкі, Ніна Багінская і Сяргей Спарыш — апошні падчас затрымання крычаў «Смерць фашызму» і «Гітлер капут». Затрыманыя таксама пяць назіральнікаў «Вясны» і БХК. Забіраюць у тым ліку людзей, якія даюць інтэрвію карэспандэнту Свабоды.