У Докшыцах затрымлівалі журналістаў Змітра Лупача і Алену Шабуню (Абноўлена)
Зміцер Лупач і Алена Шабуня — журналісты-фрылансеры, якія рыхтуюць сюжэты для тэлеканала «Белсат». 13 красавіка іх затрымалі ў Докшыцах і адвезлі ў мясцовы РАУС, піша «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
![5a698a67_3715_4316_a621_b9a9b6bc566a_w1023_r1_s.webp 5a698a67_3715_4316_a621_b9a9b6bc566a_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/5a698a67_3715_4316_a621_b9a9b6bc566a_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пакуль сутнасць прэтэнзій міліцыянтаў да журналістаў
невядомая. Лупача і Шабуню раней неаднаразова каралі за «працу без
акрэдытацыі».
UPD. Як паведамляюць тэлеграм-каналы, праз нейкі час абодвух журналістаў вызвалілі.
З пачаткам выбарчай кампаніі ў Беларусі ўлады пачалі ўціск
журналістаў, нагадвае «Свабода». Іх пазбаўлялі акрэдытацый, білі, арыштоўвалі і затрымлівалі;
некаторыя былі параненыя гумовымі кулямі. Асабліва моцным ціск на мэдыя ў
Беларусі стаў пасля выбараў. З таго часу журналістаў больш за 300 разоў
затрымлівалі, 65 чалавек пакаралі арыштам на тэрмін ад 3 да 30 сутак.
Тры журналісткі асуджаныя па крымінальных артыкулах.