У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў мужчына
Пра гэта ў твітары паведаміла МНС. Выратавальнікі разам з супрацоўнікамі Таварыства выратавання на водах (ОСВОД) працавалі ў акваторыі ракі.
Паводле ведамства, выратавальнікам паступіла паведамленне аб магчымым утапленні чалавека, бо на беразе засталіся асабістыя рэчы.
Праз амаль 50 хвілін пошукаў вадалазы дасталі цела патанулага мужчыны. Медыкі пасля рэанімацыі канстатавалі яго смерць.
Фота: twitter.com/112MINSK
Падрабязнасці здарэння і асоба патанулага пакуль невядомыя.