У Брэсце затрыманы мясцовы блогер Сяргей Пятрухін

Берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна 30 верасня затрымалі супрацоўнікі АМАПу. За 20 хвілін да гэтага блогер распачаў у сваім фэйсбуку жывы эфір з пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці? піша svaboda.org.

205123f0_3b94_4857_96a1_7bcf34759226_w1023_r1_s.jpg


Супрацоўнік міліцыі прычынай затрымання назваў «арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу», піша БелаПАН. Пятрухін знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця.
Падчас стрыму Пятрухін не выключаў, што пасля акцыі пратэсту яго затрымаюць.


​Сяргей Пятрухін займаецца тэмамі карупцыі і праблемамі, звязанымі з будаўніцтвам акумулятарнага заводу.
У выніку чарговага ператрусу 30 жніўня міліцыя сканфіскавала ў Пятрухіна кампутары, накіравала яго на псыхіятрычную экспертызу. Частку тэхнікі блогеру ўжо вярнулі, распавёў Пятрухін падчас эфіру 30 верасня.
Раней на Пятрухіна былі заведзеныя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 188 КК (паклёп) і паводле ч. 2 арт. 189 КК (абраза) за выказванні блогера ў ягоных трансляцыях пра міліцыянта Сяргея Ігнацюка. У канцы ліпеня на затрыманне Пятрухіна накіроўвалі супрацоўнікаў АМАП, узброеных аўтаматамі.

Акумулятарны авод будуюць на пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Берасьце». На ім маюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў. Мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва, нягледзячы на забароны мясцовых уладаў: праціўнікі заводу лічаць вытворчасць «бруднай» і небяспечнай, заяўляюць пра шэраг парушэнняў працэдураў будаўніцтва.​