Брэст: суды за «кармленне галубоў» працягнуцца 4 кастрычніка.
У судзе Ленінскага раёна Брэста разглядаліся адміністрацыйныя справы Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Паводле інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, у суд іх прывезлі каля 13 гадзін. Усіх, хто чакаў пачатку судовага пасяджэння, паспрабавалі выдаліць з памяшкання, аднак калі праваабаронцы пачалі абурацца, на суд прывялі Астапука.
Ён паведаміў, што яго ў шпіталі біў капітан нейкі капітан, а начальнік аддзела аховы грамадскага парадку Самасюка праводзіў "прафілактычныя" гутаркі, пагражаў і запалохваў.
Суддзя Аляксандр
Семянчук прыняў рашэнне перанесці суд над Астапуком на 4
кастрычніка, паколькі той не бачыў і не чытаў пратаколу, а таму запатрабаваў
час на азнаямленне са справай. Суддзя выпісаў яму позву на 11-30.
Судзяць Сяргея Пятрухіна. На яго складзены пратакол па ч. 3 арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пятрухін заявіў аб недаверы суддзі і запатрабаваў адваката. Разгляд справы перанесены на 4 кастрычніка а 10-30.
Пасля суду
Сяргей Пятрухін коратка каментаваў падзеі: "Я быў гатовы да затрымання. У мяне
было на майцы напісана "Прэч атруту — не заводу, гаспадарыць тут
народу". Калі што са мной здарыцца, гэта будзе на яго сумленні, гэты
чалавек здатны на ўсё!"