У Брагінскім раёне, на мяжы з Украінай, застрэлены ветэрынарны лекар з Гомеля. Ён рыбачыў на Дняпры

Учора, 9 мая, у раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна быў забіты рыбак. Пра гэта паведаміла рэгіянальнае выданне, прызнанае «экстрэмісцкім». Журналісты даведаліся, што загінуў ветэрынарны лекар з Гомеля Сяргей Чымбровіч.

2022_05_1024548pm_paigc.jpg

Адна з крыніц паведамляе: «Былі расстраляныя два рыбакі на беларускім баку. Адзін да смерці, другі паранены, паспеў ўцячы, схавацца, выклікаць дапамогу».

Па паведамленні крыніцы, два рыбакі плылі на лодцы. Хто ў іх страляў, невядома.

Нагадаем, нядаўна ўлады забаранілі выкарыстоўваць лодкі на рэках Днепр і Сож на ўсім працягу беларуска-ўкраінскай мяжы.