У Берасці камунальнікі разбурылі частку расейскіх пахаванняў

Працаўнікі мусілі былі знесці аварыйны плот на Трышынскіх могілках, але пацярпелі месцы пахаванняў.

zabor_4.jpg


Могілкі паўсталі ў XIX стагоддзі як вясковыя, але паступова сталі сталі часткай гораду. Яны – не толькі некропаль, але і помнік археалогіі. Раскопкі вяліся тут у 1960-70 гадах – у выніку быў знойдзены старажытны магільнік плямёнаў ўсходне-германскай моўнай групы, датаваны I–IV стст. Але Трышын усцяж патрабуе археалагічнай увагі ды новых раскопак.
Шмат гадоў мясцовы ўлады не маглі знайсці грошаў на аднаўленне цаглянай агароджы. У сярэдзіне красавіка размешчаную ў паўднёвай частцы могілак агароджу давялося знесці, праз тое, што плот знаходзіўся ў аварыйным стане. Цяпер з гэтага боку могілак няма наагул ніякай агароджы, ляжаць рэшткі плота і спілаваныя дрэвы.

zabor_3_768x512.jpg


КУП «Брэсцкае спецпрадпрыемства» атрымала дазвол на выдаленне 8 дрэваў у зоне рэканструкцыі агароджы. Але працы праводзіліся настолькі неахайна, што былі пашкоджаны некалькі надмагілляў. У прыватнасці было знесена надмагілле сына камандзіра 38-й артылерыйскай брыгады Мікалая Розава.
У Паўднёвай частцы могілак знаходзяцца магілы салдат і камандзіраў расейскіх войскаў 38-ай пяхотнай дывізіі арміі расейскай імперыі, за якімі ў апошнія дзесяцігоддзі ніхто не сачыў. У выніку дзясяткі магіл практычна цалкам знішчаныя.

zabor_5_768x512.jpg


У КУП «Брэсцкае спецпрадпрыемства» распавялі, што на могілках вядзецца рэканструкцыя, і што да 1 траўня ўсе працы павінны быць завершаныя. Гэтак жа ў арганізацыі адмаўляюць, што па іх віне маглі быць пашкоджаныя надмагіллі.
Паводле belsat.eu