Затрымалі старшыню прафсаюзаў перавозчыкаў
Пра затрыманне Сяргея Штоды стала вядома праваабаронцам.
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманнн старшыні прафсаюзаў перавозчыкаў Сяргея Штоды.
Прычыны і яго месцазнаходжанне пакуль невядомыя.
Сяргея Штоду ўжо затрымлівалі ў 2015 годзе — нібыта за «нецэнзурную лаянку». Тады ён атрымаў 15 сутак, пасля якіх яго перазатрымалі. Грузаперавозчыкі патрабавалі скасавання штрафаў па сістэме «BelToll». Штоду арыштавалі тады напярэдадні рыхтаванай акцыі пратэсту.