У Беларусі за суткі выяўлена 958 выпадкаў COVID-19
За суткі ў Беларусі выяўлена 958 новых выпадкаў каронавірусу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 446998 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

З учорашняга дня выпісаныя 1169 пацыентаў. Усяго афіцыйна ачунялі 441369 чалавек з пацверджанай раней інфекцыяй, піша REFORM.by.
За перыяд пандэміі ў краіне памерлі 3464 пацыенты з каронавірусам, з іх за суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго ў Беларусі праведзена 7 312 463 тэстаў. За суткі выканалі 18181 даследаванне.
Першую дозу вакцыны супраць CОVID-19 атрымалі больш за 1,39 млн. беларусаў, з іх поўны курс вакцынацыі прайшлі звыш 972,1 тыс.чалавек.