У Беларусі 15 новых палітвязняў

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек. Сумесная заява праваабарончых арганізацый размешчаная на сайце "Вясны".

Ілюстрацыйнае фота, аўтар Аляксандр Зяньковіч

Ілюстрацыйнае фота, аўтар Аляксандр Зяньковіч


Праваабаронцы ацэньваюць пераслед Аляксандра Цярэшкі, Ірыны Шчаснай, Руслана Парфёнава, Дзяніса Жука, Сяргея Ярашэвіча, Алега Корбана, Дзмітрыя Карабейніка, Рыгора Саладоўнікава, Арцёма Вінакурава, Івана Андрушойця, Аляксея Санчука, Ігара Поварава, Яўгена Юшкевіча, Таццяны Якельчык, Уладзіслава Марціновіча, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі.
Таксама праваабаронцы адзначаюць, што кваліфікацыя дзеянняў Івана Андрушойця па па ч.2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі), згодна з дзеючым заканадаўствам, не можа з'яўляцца падставай для абрання меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, нават пры наяўнасці гэтага складу злачынства ў яго дзеяннях.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.
Супольная заява апублікавана на сайце Вясны