Падары зняволенаму свята!
Зусім хутка наступяць Каляды і Новы год – светлыя і радасныя святы, якія мы так любім адзначаць з нашымі блізкімі, у коле сям’і і сяброў. Аднак у нашай краіне за кратамі знаходзіцца шмат людзей, з якіх толькі адных палітычных вязняў ужо больш чым сотня.

Беларусы як ніколі раней ад жніўня гэтага года дэманструюць усяму свету, а найперш адно аднаму, незвычайную салідарнасць і ўзаемападтрымку. Мы ведаем, шмат хто з вас, дарагія нашыя чытачы і сябры, піша вязням, дапамагае валанцёрам і робіць шмат карыснага і важнага ў гэты складаны час, але таксама разумеем, што ёсць і стома, і выгаранне, брак часу і сіл.
Але давайце не забывацца, што ўсе гэтыя выпрабаванні зробяць нас яшчэ мацнейшымі, яшчэ бліжэйшымі адно да аднаго. Кампанія Будзьма беларусамі! звяртаецца да вас з заклікам: напярэдадні Калядаў і Новага года дашліце віншаванне ці ліст падтрымкі зняволеным. Далучайце да гэтай справы сваіх сваякоў, суседзяў і дзетак, бо нішто так не грэе сэрца, як шчыры дзіцячы малюнак. Гэты просты жэст ад кожнага з нас падтрымае людзей у зняволенні.
Спіс палітвязняў.