Суд у Мінску адхіліў скаргу журналіста DW на затрыманне
Карэспандэнт DW у Мінску Паўлюк Быкоўскі працягне аспрэчваць правамернасць свайго затрымання па справе аб нелегальным доступе да платнай падпіскі дзяржагенцтва "БелТА".
Суд Партызанскага раёна Мінска адхіліў скаргу карэспандэнта рускай рэдакцыі Deutsche Welle (DW) Паўлюка Быкоўскага на незаконнае затрыманне. Пасяджэнне суда прайшло ў панядзелак, 13 жніўня, у закрытым рэжыме.
"Адвакат падаваў скаргу ў маіх інтарэсах з пункту гледжання таго, што маё затрыманне было незаконным і неабгрунтаваным. Але яны палічылі, што не было ніякіх парушэнняў", — растлумачыў Быкоўскі ў інтэрв'ю DW.
Журналіст заявіў, што мае намер далей аспрэчваць гэтую справу. "Сама па сабе ацэнка таго, было гэта ці не было законным, з'яўляецца дастаткова важнай", — падкрэсліў ён.
Паўлюк Быкоўскі таксама мае намер дамагацца вяртання тэхнікі, сканфіскаванай падчас ператрусу ў яго кватэры. "У мяне зараз канфіскаваныя ўся тэхніка, банкаўскія карткі, тэлефоны і г.д. Зараз я буду пісаць хадайніцтва, каб мне ўсё гэта вярталі", — адзначыў ён. Раней журналіст паведаміў, што праходзіць падазраваным па справе аб незаконным доступе да платнай падпіскі "БелТА".
Чытайце таксама:
Віктар Марціновіч: Гібрыдная Феміда
Паводле www.dw.com