Мінінфарм зоймецца фрылансерамі і нацыянальным тэлекантэнтам

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч паабяцаў, што законапраект падрыхтуюць бліжэйшым часам, паведамляе «Еўрарадыё»

Аляксандр Карлюкевіч . Фота СТВ

Аляксандр Карлюкевіч . Фота СТВ


Міністэрства інфармацыі плануе новаўвядзенні ў стаўленні да фрылансераў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.
"Мне здаецца, трэба вярнуцца да разгляду самога тэрміна "фрылансер" і больш грунтоўна пагаварыць пра гэта і прыўнесці пэўныя ініцыятывы. Мы будзем вельмі шырока прыслухоўвацца да журналісцкай грамадскасці ў вызначэнні ўсіх гэтых пазіцый", — заявіў чыноўнік.
Дарэчы, цяпер у Беларусі праца фрылансераў не рэгламентуецца і не прызнаецца.
Таксама Мінінфармацыі рыхтуе пастанову Саўміна, якая будзе прысвячацца выключна нацыянальнаму тэлевізійнаму кантэнту. Па словах Карлюкевіча, цяпер над гэтым дакументам працуюць як супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі, так і прадстаўнікі журналісцкай тэлевізійнай супольнасці.
Міністр паабяцаў, што законапраект падрыхтуюць бліжэйшым часам і вынесуць яго на шырокае абмеркаванне.