Суд над фотакорам НЧ не адбыўся — справа не гатовая для разгляду

Сёння ў Кастрычніцкім судзе Мінска мусіў адбыцца суд над фотакарэспандэнтам "Новага Часу" Дзмітрыем Дзмітрыевым. Але наш калега змарнаваў палову дня на тое, каб даведацца час пасяджэння. У выніку высветлілася, што ягоная справа не гатова для разгляду, і суддзя яшчэ не прызначаны.

116705856_2837980816425860_8927987003196888630_o_1.jpg


У выніку Дзмітрый усё ж даведаўся, што матэрыялы справы сёння паступіла да старшыні суда Кастрычніцкага раёна, але дата і час разгляду не прызначаны.
Нашаму калегу сакратар суда заявіў, што яго выклікаюць павесткай.
Нагадаем, Дзмітрый Дзмітрыеў быў затрыманы разам з іншымі 14 журналістамі на Маршы гонару 11 кастрычніка і дастаўлены ў РУУС Кастрычніцкага раёна нібыта "для праверкі дакументаў". Праз некаторы час журналістаў дзяржаўных і расійскіх СМІ вызвалілі без складання пратаколу, нашы калегі з незалежных медыя заставаліся ў зняволенні.
Там на яго склалі пратакол па артыкулу 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабавання супрацоўніка міліцыі), адабралі фотатэхніку. У пастарунку Дзмітрый Дзмітрыеў правёў больш за 13 гадзін.
Цудоўныя фотарэпартажы Дзмітрыя Дзмітрыева глядзіце тут.