"Станем за вольнае слова!" (Фота)

На круглым стале з нагоды акцыі “Станем за журналістыку” сябры ГА «БАЖ» падпісалі звароты да міністра інфармацыі ў абарону выдавецтва “Логвінаў”.  



usie.jpg

5 лістапада ва ўсім свеце праходзіць акцыя “Станем за журналістыку” пад агульным лозунгам “Журналістыка — гэта грамадскае дабро”. Гэтымі днямі нашы калегі ва ўсім свеце ладзяць акцыі, сяброўскія сустрэчы, прэзентацыі, семінары. Тэмы — самыя розныя, у залежнасці ад спецыфікі краіны.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” як асацыяваны сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў удзельнічае ў акцыі штогод. Сёлета арганізацыя зладзіла круглы стол “Станем за вольнае слова” з удзелам лаўрэатаў конкурса “Вольнае слова-2013”, а таксама прадстаўнікоў выдавецтва “Логвінаў” і часопіса “Arche”.

baj.by__sites_default_f_ac68f600152b374b49f176f2b4d2090a.html

baj.by__sites_default_f_612956aa0090ec2fcc4e725101a658ff.html

А. Бастунец, намеснік старшыні ГА "БАЖ"

Што можна і варта рабіць журналісцкай супольнасці дзеля абароны вольнага слова ў краіне? Якія праблемы сёння стаяць найбольш востра?

baj.by__sites_default_f_6dac7054c6e6a6f3d71e76614d80f3ce.html

Летась у цэнтры ўвагі журналісцкай супольнасці ў гэты дзень былі часопіс “Arche. Пачатак” і  Андрэй Пачобут. Не выключана, што шырокія міжнародныя кампаніі падтрымкі нашых калег паспрыялі таму, што часопіс пазбег закрыцця, а журналіст — зняволення.

Сёння ўсё большую занепакоенасць выклікае тая лёгкасць, з якой прадстаўнікі ўлады розных узроўняў ужываюць слова “экстрэмізм”. “Arche. Пачатак”, “Аўтарадыё”, альбом “Прэс-фота –2011”... Гэтыя гісторыі сканчаліся па-рознаму, але некаторыя з іх атрымліваюць сумны працяг. Напрыклад, у прыватнага выдавецтва “Логвінаў” забралі ліцэнзію менавіта з-за таго, што яно было выдаўцом “экстрэмісцкага” фотаальбома.

baj.by__sites_default_f_634c8bcc767469abef3982368316ab4b.html

В. Булгакаў

Тое, што “Arche” на сёння дзень існуе, перарэгістраваны і ўключаны ў падпісны каталог — гэта наш супольны поспех, — адзначыў прысутны на мерапрыемстве галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў. — Але варта прызнаць, што не існуе ўніверсальнага механізму, каб абараніцца”.

На яго думку, плён даюць захады, якія робяцца ў розных накірунках — юрыдычным, публічным, перамоўным і г.д. “Сітуацыя з "Arche" паказала, што ўлада ўсё ж мусіць раіцца з грамадскай рэакцыяй. Вельмі хацелася б, каб традыцыя салідарнасці не скончылася на нашым выданні”, — зазначыў журналіст.

baj.by__sites_default_f_5a813257628595f858c4bdcbad695e2c.html

П. Касцюкевіч

Пра важнасць салідарнай падтрымкі казаў таксама і прадстаўнік выдавецтва “Логвінаў” Павел Касцюкевіч. Яго цешыць той розгалас, які атрымала гэтая справа ў Беларусі і за яе межамі, але само выдавецтва абмяжоўваецца юрыдычнай самаабаронай. “Наша місія — дазволіць аўтарам друкавацца. Таму мы не выказваем уласнай думкі, але вельмі спадзяемся на галасы саміх аўтараў”, — зазначыў Павел.

baj.by__sites_default_f_2553a0100d6e35804e78b9211ddfc23c.html

Магчымасць аддаць свой голас у падтрымку выдавецтва ўдзельнікі імпрэзы атрымалі ўжо 5 лістапада. ГА “БАЖ” прапанавала ўзор ліста на імя міністра інфармацыі з просьбай перагледзець рашэнне аб пазбаўленні Логвінава ліцэнзіі. Многія падпісалі і адправілі лісты разам з паштоўкай “Журналісты ­— не экстрэмісты" адразу ж пасля сустрэчы.   

СПАМПАВАЦЬ УЗОР ЛІСТА МОЖНА ПАД МАТЭРЫЯЛАМ

Акрамя вострых надзённых праблем, удзельнікі круглага стала закранулі і тэму прафесійных стандартаў, аналізуючы творы-пераможцы конкурса “Вольнае слова”. Вынікі творчага спаборніцтва былі падведзеныя даўно, але прааналізаваць і абмеркаваць іх разам з аўтарамі дагэтуль не выпадала.   

baj.by__sites_default_f_8a7d20ed2dc0cd5d5e63f0dc1e3e7970.html

Старшыня журы Юрась Карманаў працытаваў найлепшыя тэксты, адзначыўшы, што сёлетні конкурс быў рэкордным па колькасці дасланых на яго твораў.  “Сёлета ўдзел у конкурсе “Вольнае слова” ўзялі больш за 50 журналістаў, якія даслалі на конкурс больш за 100 уласных тэкстаў. — Пры гэтым працы паступалі не толькі ад журналістаў недзяржаўных, але і ад дзяржаўных газет. Ён яшчэ раз прадэманстраваў, што ў беларускай журналістыцы практычна няма табуяваных тэмаў. Да таго ж варта адзначыць, што вельмі добра канкуруюць са сталічнымі і рэгіянальныя журналісты”. Юрась агучыў таксама ідэю ўвесці ў конкурс некаторыя новыя намінацыі — у прыватнасці, “Гран-пры” і “Мультымедыя”.

baj.by__sites_default_f_1c31eec682cc7185d8e2d0e855e64529.html

Руслан Гарбачоў заняў 3-е месца ў намінацыі "Мастацка-публіцыстыныя жанры"

baj.by__sites_default_f_00581dbc5b3f6189b710a15c5a200eac.html

Уладальнік першага месца ў намінацыі “Мастацка-публіцыстычныя жанры” Сяргей Ваганаў адзначыў, што конкурс добра зарэкамендаваў сябе за гады свайго існавання,у  тым ліку і як пляцоўка для падвышэння падвышэння журналісцкага майстэрства. Разам з тым, ён паказвае, што сёння беларускай журналістыцы “не хапае перадачы працэсу мыслення”, лічыць журналіст. “Кожнае СМІ імкнецца перадаць меркаванні ўдзельнікаў канфліктаў, але не хапае расповеду пра тое, як суразмоўца наогул прыйшоў да гэтай думкі, як склаліся тыя ці іншыя высновы”, — падзяліўся назіраннямі Сяргей Ваганаў. Ён прапанаваў таксама падумаць пра выданне кнігі твораў-пераможцаў конкурса “Вольнае слова” розных гадоў — каб падоўжыць "жыццё" вартых увагі тэкстаў.

Ліст да Міністэрства інфармацыі — у пададзеным ніжэй PDF-файле:


baj.by__modules_file_ic_1bdbeee71f38d4c9ad0670fdb5d28595.png

Спампаваць (85.08 КБ)

baj.by