Слонімскі валютчык за тры месяцы зарабіў 237 мільёнаў

15 cнежня праваахоўнікі горада Слоніма завялі крымінальную справу на валютчыка. 



hroszy1.jpg

50-гадовы валютчык, які афіцыйна нідзе не працуе, за 3 месяцы, са жніўня па кастрычнік, атрымаў ад сваёй дзейнасці 236,9 мільёна рублёў, паведамляецца ў зводцы МУС.
На мужчыну заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 233 Крымінальнага кодэкса «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць». Калі суд прызнае яго вінаватым, валютчыку пагражае адно з наступных відаў пакаранняў: штраф, да 6 месяцаў арышту, да 2 гадоў абмежавання волі або да 3 гадоў пазбаўлення волі.
gs.by