СК: 600 чалавек прынеслі заявы на траўмы пры затрыманні
Следчы камітэт працягвае высвятляць, што адбылся падчас масавых акцыяў. У СК іх называюць "масавымі беспарадкамі".
На сёння следчыя атрымалі 124 заявы і паведамленні пра гвалтоўныя дзеянні пратэстоўцаў супраць "супрацоўнікаў праваахоўных органаў, знішчэння і пашкоджання маёмасці (службовага аўтатранспарту, аб'ектаў гарадской інфраструктуры)", паведамляе прэс-служба ведамства.
З заявамі пра траўмы, атрыманыя пры затрыманні, звярнуліся 600 чалавек. І каля 100 чалавек падалі заявы пра траўмы, атрыманыя ў ізалятарах (месцах часовага ўтрымання).
"Усім пералічаных фактам будзе дадзена належная прававая ацэнка. Пры наяўнасці цялесных пашкоджанняў для ўстанаўлення ступені іх цяжкасці следчымі прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні", — заяўляюць у Следчым камітэце.
Пра тое, ці пачаў Следчы камітэт хаця б якую крымінальную справу супраць міліцыянтаў за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, не паведамляецца.
euroradio.pl