Сяргея Ціханоўскага сёння могуць перавесці на турэмны рэжым
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва разглядаецца справа аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову і змене ўмоваў рэжыму» палітвязня Сяргея Ціханоўскага.
![cichan_1405_1280x720.jpg cichan_1405_1280x720.jpg](/img/v1/images/cichan_1405_1280x720.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта выніка з раскладу пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда. Звычайна гэта азначае перавод вязняў на турэмны рэжым. Справу будзе разглядаць суддзя Жанна Пушкіна.
Нагадаем, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго судзілі разам з шасцю фігурантамі «справы Ціханоўскага» — Дзмітрыем Фурманавым, Вяргіліем Ушаком, Аляксандрам Арановічам, Васілём Баброўскім, Арцёмам Сакавым ды Уладзімірам Навумікам.
![Святлана Ціханоўская напісала адкрыты ліст мужу ў другую гадавіну яго затрымання Святлана Ціханоўская напісала адкрыты ліст мужу ў другую гадавіну яго затрымання](/img/v1/images/svetlana_sergey_tikhanovskie.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У калоніі Ціханоўскі знаходзіцца яшчэ толькі месяц. 8 ліпеня стала вядома, што Сяргей Ціханоўскі этапаваны ў папраўчую калонію № 15.
31 траўня 2022 у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме за дзень разгледзелі апеляцыйную скаргу «справы Ціханоўскага». Прысуд пакінулі без зменаў.
28 чэрвеня КДБ унёс Сяргея ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". У той дзень у яго дадалі 23 чалавекі, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка..
![Адвакат Ціханоўскага: Апошняе слова ў судзе Сяргей гаварыў на працягу працоўнага дня Адвакат Ціханоўскага: Апошняе слова ў судзе Сяргей гаварыў на працягу працоўнага дня](/img/v1/images/ciha_0.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі — блогер, аўтар і вядучы YouTube- і Telegram-каналаў «Краіна для жыцця», апазіцыйны палітык, прадпрымальнік, палітычны зняволены. Лаўрэат прэміі імя Сахарава. Муж Святланы Ціханоўскай. У сакавіку 2019 года блогер стварыў YouTube-канал пад назвай «Краіна для жыцця», які распавядаў пра сацыяльныя праблемы. На выбарах 2020 года ён вылучаўся ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла Сяргею ў рэгістрацыі, і яго жонка, Святлана Ціханоўская, незадоўга да закрыцця прыёму заявак, падала свае дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты. Пасля таго, як Ціханоўскага адпусцілі са следчага ізалятара, ён узначаліў ініцыятыўную групу сваёй жонкі.
![Анатоль Лябедзька: «Ціханоўскі — гэта асабістая крыўда» Анатоль Лябедзька: «Ціханоўскі — гэта асабістая крыўда»](/img/v1/images/sergey_ti14.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)