КДБ дадаў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў спіс «тэрарыстаў»
КДБ чарговы раз пашырыў спіс «тэрарыстаў». У яго дадалі 23 чалавекі, у тым ліку палітвязняў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка..
Цяпер у спісе 870
чалавек.
Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі і Ігар Лосік былі затрыманыя яшчэ да выбараў 2020 года. Яны праходзілі па адной палітычна матываванай крымінальнай справе. Ціханоўскаму ў выніку прысудзілі 18 гадоў турмы, Лосіку — 15.