Сябры БХД усталявалі новыя крыжы ў Курапатах

Актывісты аргкамітэту БХД 27 кастрычніка пасля паседжання Нацыянальнай рады ўсталявалі восем новых крыжоў ва ўрочышчы "Курапаты". Крыжы ўсталяваныя з таго боку Мінскай кальцавой дарогі, дзе іх раней не было.



1382951325_dsc_0451.jpg

Удзел ва ўсталяванні крыжоў сярод іншых узялі сустаршыні аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі і іншыя, а таксама адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ Алесь Чахольскі.

Раней крыжы стаялі толькі са знешняга боку МКАД, цяпер — і з боку горада. Памятныя крыжы зробленыя з металу.

БХД заклікае ўсіх, хто хоча далучыцца да ўпарадкавання мемарыялу, далучыцца да кампаніі па тэлефоне 8029 1673435.

1382951306_dsc_0473.jpg


1382951295_dsc_0411.jpg


1382951244_dsc_0419.jpg


1382951318_dsc_0433.jpg


1382951283_dsc_0440.jpg


1382951350_dsc_0447.jpg


1382951325_dsc_0451.jpg


1382951314_dsc_0455.jpg

 

 

 

 
Прэсавая служба БХДФота Зміцер Лупач