Сілавікі затрымлівалі адвакатку — з аўтаматамі і ў камізэльках
Адвакатку Анастасію Лазарэнка прыехалі арыштоўваць з аўтаматамі і ў бронекамізэльках — выламалі дзверы і вокны
За зліў персанальных даных супрацоўнікаў ГУБАЗіК прыехалі па адвакатку Анастасію Лазарэнка, паведамляюць праваабаронцы.
Сілавікі затрымлівалі жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках — яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.
Супраць адвакаткі распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.