Шведскага праваабаронцу Роберта Хорда затрымалі на "Чыжоўка-Арэне"

19 траўня кіраўнік праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберт Хордпрыбыў у Мінск, дзе ў яго была прызначаная сустрэча з кіраўніком Шведскай федэрацыі хакея Крыстэрам Энглундам на "Чыжоўка-Арэне", дзе ў рамках чэмпіянату свету праходзіў матч паміж камандамі Італіі і Швецыі.



hord_bialiacki.jpg

Роберт Хорд прывёз з сабою хакейны швэдар з надпісам "Bialiatski 33", дзе нумар сімвалізуе 33 месяцы, праведзеныя кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў зняволенні па палітычных матывах. Перад паездкай у Мінск сп. Хорд паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што меў намер перадаць гэты швэдар сп. Энглунду пры сустрэчы, распавёўшы пра тое, на якім фоне праходзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.

 

Мабыць, гэты "сувенір" з прозвішчам палітвязня і стаў аб'ектам пільнай увагі аховы пры праходжанні Робертам Хордам дагляду на ўваходзе ў "Чыжоўка-Арэну". У 20:00 шведскі праваабаронца быў затрыманы ў пункце пропуску ў будынак арэны. Сек'юрыці правялі яго ў спецыяльнае памяшканне для дагляду рэчаў.

 

Ахоўнікі не адпускалі Хорда да таго часу, пакуль не з'явіўся Крыстэр Энглунд. Пасля 10-хвілінных перамоваў праваабаронцу адпусцілі, забраўшы хакейны швэдар з надпісам "Bialiatski 33". Пры праходжанні зоны кантролю ўнутры арэны сп. Хорда зноў затрымалі, паўторны дагляд яго рэчаў праходзіў ужо ў прысутнасці сп. Энглунда. На гэты раз нічога "забароненага" сек'юрыці не знайшлі.

 

У выніку запланаваная размова кіраўнікоў Civil Rights Defenders і Шведскай федэрацыі хакея адбылася. Пасля Роберт Хорд у кампаніі праваабаронцаў са Швецыі і Беларусі пайшоў глядзець хакейны матч.

 

spring96.org


http://spring96.org/be/news/71124