Што было на Плошчы 19 снежня?
Аднавіліся працэсы над удзельнікамі акцыі 19 снежня 2010 года.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска разглядаюцца справы гісторыка Дзмітрыя Дразда, праграміста Алеся Пратасені, сябра “Маладога Фронту Алеся Кіркевіча, г. зв. “агента
Навушніка Уладзіміра Хамічэнкі і актывіста кампаніі “Гавары праўду Паўла Вінаградава.
Аднавіліся працэсы над удзельнікамі акцыі 19 снежня 2010 года.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска разглядаюцца справы гісторыка Дзмітрыя Дразда, праграміста Алеся Пратасені, сябра “Маладога Фронту Алеся Кіркевіча, г. зв. “агента
Навушніка Уладзіміра Хамічэнкі і актывіста кампаніі “Гавары праўду Паўла Вінаградава.
На Вінаградава, дарэчы, былі заведзены дзве крымінальныя справы: за ўдзел у масавых беспарадках і за абразу дзяржаўных сімвалаў. Пад апошнім пракуратура разумела спальванне на вогнішчы плакатаў з
выявай Лукашэнкі. Файл з відэазапісам спальвання быў знойдзены на сканфіскаваным кампутары Вінаградава. Усе прысутныя ў залі прагледзелі відэа, пасля чаго пракурор Бароўскі падаў хадайніцтва аб
спыненні крымінальнай справы за знявагу дзяржаўных сімвалаў на падставе заканчэння тэрміна даўніны. Хадайніцтва было задаволенае.
У судзе ў якасці сведак выступалі пастары пратэстанцкіх цэркваў Уладзімір Качагур і Павал Руды, намесніца старшыні “Маладога Фронту Наста Палажанка. Яны распавядалі, што настрой
вулічнай дэманстрацыі быў выключна мірны, і людзі не імкнуліся ўчыняць бясчынстваў, гаварылі пра адсутнасць факта масавых беспарадкаў. У сваю чаргу, пракурор заявіў, што рашэнні мінулых судоў, якія
ацэньвалі падзеі на плошчы Незалежнасці 19 снежня як “масавыя беспарадкі, уступілі ў сілу, а таму дзеянні цяперашніх падсудных павінны трактавацца аналагічным чынам.
“З юрыдычнага пункту гледжання існуюць факты, якія не патрабуюць даказвання ў судовым следстве. Іх відам з’яўляюцца судовыя прысуды, што ўступілі ў законную сілу (прысуды
Парфянкова, Атрошчанкава, Новіка, Малчанава, Ліхавіда). Але мы ставім пад сумнеў і гэтыя прысуды, і факт наяўнасці масавых беспарадкаў, што павінны суправаджацца сукупнасцю такіх дзеянняў як падпалы,
пагромы, гвалт з асобы, знішчэнне маёмасці, узброены супраціў прадстаўнікам праваахоўных органаў улады. На нашу думку, факт масавых беспарадкаў не быў даказаны падчас судовых разбіральніцтваў, а таму
носіць надуманы характар, — гаворыць праваабаронца ПЦ “Вясна Наста Лойка.
Нягледзячы на адпор боку абароны, суд прызначыў: па 3 гады — Пратасеню, Хамічэнку і Дразду; па 4 гады — Кіркевічу і Вінаградаву.