Серыя квэстаў пра правы чалавека
Human Constanta сумесна з Прававой ініцыятывай праводзіць серыю квэстаў па правах чалавека.
Гэта будзе невялікая забаўляльна-асветніцкая гульня з элементамі гарадскога арыентавання, дзе трэба будзе разгадваць загадкі, шукаць інфармацыю, апускацца ў тэматыку правоў чалавека, а яшчэ хутка думаць і рухацца. Пераможцам і ўдзельнікам будуць уручацца прызы і памятныя падарункі.
Удзел бясплатны,неабходана папярэдняя рэгістрацыя.
Расклад гульняў:
- 25 жніўня – Бабруйск
- 7 верасня – Брэст
- 14 верасня – Магілёў
- 15 верасня – Мінск
- 21 верасня – Гродна
Мерапрыемствы ў VK, Facebook
Паводле adukacyja.info