Салістам фолк-гурта IRDORATH просяць па два гады калоніі
Уладзіміру і Надзеі Калач пракурор запрасіў па два гады калоніі.
Салістаў фолк-гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзею Калач хочуць асудзіць кожнага да двух гадоў калоніі.
Палітвязняў-музыкаў пачалі судзіць 9 снежня. Уладзіміра і Надзею Калач абвінавачваюць па частках 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу: групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці фінансаванне такой дзейнасці.
Сёння пракурорка Вольга Емельянчанка запрасіла для Уладзіміра і Надзеі па два гады калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 14 снежня.