Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі ў Кіеве

8 лютага 2012 года ў Кіеве адбыўся вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. На офісе Народнага руху Украіны быў прадэманстраваны слайд-фільм "Палітвязні" рэжысёра Вольгі Мікалайчык, вытворчасці творчай суполкі  "BRAMAFILM".

8 лютага 2012 года ў Кіеве адбыўся вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. На офісе Народнага руху Украіны быў прадэманстраваны слайд-фільм "Палітвязні" рэжысёра Вольгі Мікалайчык, вытворчасці творчай суполкі  "BRAMAFILM".

На вечарыне выступілі: намеснік старшыні Народнага руху Украіны Іван Крулько, старшыня Руху салідарнасці " Разам" і " Беларускага цэнтру" Вячаслаў Сіўчык, каардынатар Камітэта вызвалення палітвязняў Мікола Коханіўскі, намеснік старшыні "Беларускага Цэнтру" і лідар "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў і іншыя. У выступах гучала занепакоенасць лёсам Міколы Аўтуховіча, які быў кінуты за краты 3 гады таму, і іншых беларускіх палітвязняў. Украінцы салідарныя з беларускімі палітзняволенымі. Так, па ініцыятыве ўкраінскага камітэту вызвалення палітвязняў накіравана больш за трыццаць лістоў беларускаму палітвязню Яўгену Васьковічу. Прадстаўнікі моладзевага Народнага руху Украіны выказалі сваю асаблівую заклапочанасць лёсам лідара "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава.

Усе ўдзельнікі імпрэзы выказалі сваё захапленне мужнасцю беларускіх змагароў, як палітвязняў і іх родных і паплечнікаў, так і рэжысёрам фільму. Пасля кожнага выступу на вечарыне салідарнасці гучалі беларускія песні барда Андрэя Касмовіча.

Паводле прэс-групы "Беларускага цэнтру" ва Украіне