Са святам Божага Нараджэння і Новым годам!
Беларусь пражыла няпросты год, няпросты для дзяржавы і для яе грамадзян.
Год разбітых спадзяванняў для тых, хто верыў у перамены.
Год развенчаных міфаў для тых, хто верыў у непахісную стабільнасць.
Але ж менавіта на руінах закарузлага паўстае часам нешта новае. У беларусаў нават ёсць адпаведны спосаб гаспадарання: ляды — спалі старое, каб вырасла новае. На лядах высякалі і спальвалі
лес, і ўжо на падрыхтаванай, чорнай ад вуглёў і галавешак зямлі сеялі і вырошчвалі патрэбную культуру.

Магчыма, Беларусь акурат цяпер праходзіць праз гэты няпросты перыяд, па якім будзе ўзгадаваная новая фармацыя нацыі, людзей, культуры. Калі згадка беларуса за мяжой пра краіну свайго паходжання будзе
выклікаць у суразмоўцаў больш чым адну асацыяцыю. Калі веды пра Беларусь будуць пазітыўнымі. Калі ўрэшце на чале дзяржавы стане чалавек, якога з гонарам можна будзе прэзентаваць суседзям як сумленне
нацыі. Калі халуйства і падданства не будуць звязвацца з патрыятызмам, а выраз «дзяржава — гэта я» і для Беларусі сыдзе ў гістарычныя аналы. Будзем спадзявацца, што перыяд
трансфармацый будзе хуткім, не балючым і завершыцца пазітыўным вынікам.
Рэдакцыя ж «НЧ» зычыць сваім чытачам моцных сем’яў, бадзёрасці духу, здароўя, дабрабыту. І каб нішто не магло пахіснуць вашу веру ва ўласныя сілы ў здзяйсненні добрых
намераў і задумаў.
Віншуем з Калядамі і Новым годам!