Родныя журналіста Дзяніса Івашына баяцца, што яго катуюць
Ад гродзенскага калегі, які знаходзіцца ў СІЗА, ужо цэлы месяц не прыходзяць лісты, — распавяла ГА «БАЖ» Вольга Івашына, жонка журналіста. Вольга Івашына мяркуе, што яе лісты да Дзяніса таксама не прапускаюць.

У сувязі з такой моцнай інфармацыйнай блакадай родныя Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў у гродзенскім СІЗА.
Рэдактара-валанцёра міжнароднай расследавальнай супольнасці «InformNapalm» і пазаштатнага карэспандэнта газеты «Новы Час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка.
Журналіста вінавацяць па арт. 365 Крымінальнага кодэкса — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Калегі мяркуюць, што гэта звязана з яго расследаваннем пра службу былых украінскіх «беркутаўцаў» у структурах МУС Беларусі.
Абавязкова пішыце лісты, дасылайце паштоўкі Дзянісу на адрас: 230023, Гродна, вул. Кірава, 1, турма №1.
Падтрымаць сям’ю журналіста можна пераводам на картку:БПС-СБЕРБАНК: 5435 5311 6677 1004LIUDMILA IVASHINA-DOBINA08/23