Рэжысёру Змітру Бейнарт-Саладуху патрэбная дапамога
Больш за два гады таму, 20 кастрычніка 2018 года, у вядомага рэжысёра і культурнага дзеяча Змітра Бейнарта-Саладухі здарыўся інсульт. Таксама стала вядома, што ў гэтыя дні ён перанёс інфаркт. Рэжысёр знаходзіўся ў коме, потым прыйшоў у сябе і пачаў аднаўляцца. Але гэты шлях няпросты і патрабуе многіх выдаткаў, у тым ліку фінансавых.
Цяпер Зміцер знаходзіцца ў свядомасці і можа казаць асобныя словы, па хаце ходзіць без апоры, паведаміла ў фэйсбуку грамадская актывістка Таццяна Гацура-Яворская. Па яе словах, з рэжысёрам займаюцца рэабілітолаг, лагапед, ён праходзіць курсы масажу, іглаўколвання, прымае лекі і знаходзіцца пад назіраннем спецыялістаў. У месяц пералічаныя маніпуляцыі абыходзяцца ў 1500 беларускіх рублёў.
Амаль год сям'я Змітра Бейнарт-Саладухі не звярталася па дапамогу, але цяпер вымушаная гэта зрабіць.
Ахвотныя дапамагчы могуць пералічыць сродкі на картку жонкі Змітра Алены:
карта Беларусбанка
5470874042734630, тэрмін дзеяння: да 09.22.
Зміцер Бейнарт-Саладуха — рэжысёр, прадзюсар. Узначальваў Гомельскі моладзевы тэатр, ставіў спектаклі ў Купалаўскім. Мастацкі кіраўнік ПАН-студыі, якая займаецца рэкламай, івэнтамі і канцэртамі. Таксама Бейнарт-Саладуха далучыўся да каманды «Кінаконг», якая агучвае фільмы па-беларуску.