Рэвалюцыя моды – на шляху да цыркулярнай эканомікі

Выстава «Рэвалюцыя моды – будучыня тэкстылю» асвятляе асноўныя праблемы індустрыі моды і дэманструе шведскія рашэнні і ініцыятывы для больш устойлівага жыцця. Выстава падрыхтавана Шведскім Інстытутам разам з даследчыкамі і спецыялістамі ў галіне моды.

poster_fb__002_.jpg


Сёння ў індустрыі моды дамінуе лінейная структура, якая часам апісваецца словамі “ўзяць, зрабіць, выкінуць”. З 2000 года вытворчасць адзення ў свеце павялічылася больш чым удвая. У год мы спажываем каля 62 мільёнаў тон адзення ў сусветным маштабе, і толькі 20 адсоткаў выкарыстоўваецца паўторна альбо перапрацоўваецца. Як бачна, індустрыя моды — адна з самых забруждвальных галін у свеце.
Выстава дэманструе новыя ініцыятывы, якія ўзнікаюць у шведскай фэшн-індустрыі: ад даследчых праектаў да ўстойлівых калекцый, што ствараюцца як бізнесам, так і стартапамі з удзелам прадстаўнікоў з розных галін прамысловасці, якія канкуруюць паміж сабой і тым самым пракладаюць шлях да рэвалюцыі моды. “Новыя тэхналогіі ствараюць новыя ўмовы. Шведская кампанія WeaReSpinDye выкарыстоўвае тэхніку афарбоўвання, якая зніжае спажыванне вады на 75% і хімічных рэчываў на 90%”.
Выстава “Рэвалюцыя моды — будучыня тэкстылю” дэманструецца ў рамках Тыдня Моды ў Беларусі ў Цэнтральным Атрыуме ГЗЦ Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11, г. Мінск) з 14 па 20 кастрычніка. Афіцыйнае адкрыццё выставы — 14 кастрычніка а 17.00. Уваход вольны.

Праект рэалізуецца Пасольствам Швецыі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускай палатай моды пры падтрымцы Шведскага Інстытута.
Суполкі Пасольства Швецыі ў сацсетках:
facebook.com,vk.cominstagram.com