Рэйтынг да Halloween. Названыя самыя жудасныя для беларусаў серыялы
У Беларусі склалі рэйтынг самых папулярных серыялаў у жанрах хорар і містыка. Спіс складзены на аснове пераваг карыстальнікаў voka TV і сэрвісу Амедыятэка.
Першае месца ў рэйтынгу займае культавы серыял «Твін Пікс», трэці сезон якога ўбачыў свет у маі 2017 года. Нашумелую гісторыю забойства каралевы школы Лоры Палмер ад рэжысёра Дэвіда Лінча ўсё яшчэ спрабуюць разгадаць беларускія прыхільнікі серыяла. Другое месца займае рэкардсмен па колькасці тізераў «Сапраўдная кроў», а трэцяе — «Выганяючы д'ябла».
У лік самых папулярных ўвайшлі таксама серыялы «Карнавал», «Даркнет» і «Эш супраць злавесных мерцвякоў». Не засталіся па-за ўвагай «Страшныя казкі», якія сабралі знакамітых персанажаў англійскай літаратуры, і псіхалагічны трылер «Фортыцьюд» пра маленькае мястэчка на краі свету.
Нагадаем, што папулярны відэасэрвіс Амедыятэка ў Беларусі даступны на лічбавым TV voka. У ім беларусы могуць глядзець культавыя серыялы студый HBO, Fox, Showtime, Starz, BBC, Sony Pictures ў дзень прэм'еры. Першы тыдзень сэрвісам можна карыстацца бясплатна. Усяго ж лічбавае ТБ voka ўключае каля 60 тэлеканалаў, тры кіназалы і бібліятэку фільмаў. Гледачам даступныя інтэрактыўныя функцыі, такія як паўза, архіў тэлеперадач і «перамотка» эфіру.
Паводле прэс-рэліза