Рэйкавая вайна ў Беларусі: ад замыкання да бетонных загарод
Рэйкавая вайна ў Беларусі выходзіць на новы ўзровень. Калі да нядаўняга часу сваё стаўленне да рэжыму беларусы выказвалі замыканнем шляхоў для фальшывага спрацоўвання семафораў і пераездаў, то з учорашняга дня ў ход пайшлі больш сур’ёзныя інструменты.
Як паведамляе Следчы камітэт РБ, позна ўвечары 29 снежня неўстаноўленая асоба перакрыла бетонным слупам чыгуначныя шляхі ў Лідзе, паведамляе АФН.
«Машыніст пасажырскага цягніка паведамленнем “Гродна-Гомель” убачыў перашкоду і прыняў меры да тармажэння, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Дзякуючы яго ўважлівасці пасажыры не пацярпелі, праз некаторы час цягнік праехаў далей па маршруце», — гаворыцца ў паведамленні.
«Такім жа спосабам прыведзены ў непрыдатнасць чыгуначныя шляхі ў Лідзе ў гродзенскім напрамку, дзе ехаў таварны цягнік», — таксама паведамляе СК РБ.
Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў паведамленні) Крымінальнага кодэкса.